|
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПРЭС-ЦЭНТР
вул. Савецкая, 9
220010, Мінск,
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail:ivchenkov@minedu.unibel.by
|
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ПРЕСС-ЦЕНТР
ул. Советская, 9
220010, Минск
тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: konchits@minedu.unibel.by
|
| |
Белтэлерадыёкампанія
Рэдакцыі газет
Інфармацыйныя агенцтвы
Прэс-цэнтры |
ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ
(лістапад 2009)
З 31 кастрычніка па 2 лістапада Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць вучэбныя зборы навучэнцаў 2-га курса “Школы актыву школьных лясніцтваў”.
У зборах прымуць удзел навучэнцы ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання, устаноў адукацыі, члены школьных лясніцтваў.
Адбудзецца абарона дыпломных прац.
Тэл. 263-52-09
Да 20 лістапада ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай творчасці, прысвечаная 600-годдзю ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, “Табе прысвячаю, Белавежская пушча”.
У выставе ўдзельнічаюць навучэнцы гурткоў і студый устаноў пазашкольнага выхавання і навучання. Яна праводзіцца з мэтай выхавання ў дзяцей і моладзі пачуцця любові да Радзімы, патрыятызму, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, развіцця іх творчай індывідуальнасці.
Тэл. 328 68 30
1 лістапада стартуе рэспубліканскі конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці на 2009-2010 навучальны год.
Конкурс праводзіцца пад дэвізам “Зберажом клімат – пачнём з простых энергетычных рашэнняў”. Ён праводзіцца ў мэтах прапаганды эфектыўных метадаў і тэхналогій па энергазберажэнні і выкарыстанні аднаўляемых крыніц энергіі ў агульнаадукацыйных установах і ўстановах пазашкольнага выхавання і навучання. У ім прымаюць удзел навучэнцы і педагогі агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
Тэл. 263-05-71
З 1 па 20 лістапада ў рэспубліканскай галерэі “Прырода і творчасць” Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва будзе экспанавацца выстава-конкурс “Юнат-2009”.
Навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання – юныя вопытнікі і даследчыкі прыроды – прадэманструюць свае дасягненні ў галіне раслінаводства, кветкаводства, агародніцтва, экалогіі.
Тэл. 263-05-71
3-7 лістапада Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць вучэбныя зборы навучэнцаў 1-га курса “Школы актыву школьных лясніцтваў”.
У зборах прымуць удзел навучэнцы ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання, устаноў адукацыі, члены школьных лясніцтваў.
Тэл. 263-52-09
6-8 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы адбудуцца спаборніцтвы па вольнай барацьбе ў рамках рэспубліканскай універсіяды.
Тэл. 203-48-53
З 8 па 13 лістапада адбудзецца візіт дэлегацыі дырэктараў навучальных устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь у Ніжагародскую вобласць Расійскай Федэрацыі з мэтай абмену вопытам, наладжвання супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі прафтэхадукацыі Рэспублікі Беларусь і адукацыйнымі ўстановамі пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай адукацыі Ніжагародскай вобласці.
Дэлегацыя прыме ўдзел у рабоце пашыранага пленарнага пасяджэння Прэзідыума савета дырэктараў пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай адукацыі Ніжагародскай вобласці, сустрэнецца з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Ніжагародскай вобласці, Асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Ніжагародскай вобласці, наведае ўстановы пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай адукацыі. Будзе разглядацца таксама магчымасць развіцця пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці: г. Жлобін і г. Выкса, г. Гродна і г. Дзяржынск, г. Наваполацк і г. Кстова, г. Барысаў і г. Паўлава; Маладзечанскі раён і Борскі раён, г. Пінск і Балахінскі раён.
Тэл. 200-31-16
З 10 лістапада 2009 г. да лістапада 2010 года ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) будзе экспанавацца ХХІІІ рэспубліканская выстава тэхнічнай творчасці навучэнцаў, прысвечаная 80-годдзю дзіцячай тэхнічнай творчасці ў Беларусі.
У выставе прымуць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі раённых, гарадскіх і абласных выстаў тэхнічнай творчасці, спаборніцтваў па тэхнічных відах спорту.
Выстава праводзіцца з мэтай прыцягнення дзяцей і навучэнскай моладзі да заняткаў навукова-тэхнічнай творчасцю, развіцця выяўленчай і рацыяналізатарскай дзейнасці, выяўлення і падтрымкі таленавітых дзяцей, актывізацыі дзейнасці тэхнічных гурткоў і аб'яднанняў, папулярызацыі і далейшага развіцця тэхнічнай творчасці навучэнцаў у рэспубліцы.
Адкрыццё выставы адбудзецца 10 лістапада ў 15.00.
Тэл. 267-78-80
12-13 лістапада ў канферэнц-зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” (вул. Кірава, 16) праводзіцца рэспубліканскі семінар “Сацыяльнае партнёрства ў стварэнні станоўчага іміджу дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў” для спецыялістаў дзіцячага руху ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання, лідэраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.
Тэл. 216 29 62
12-13 лістапада ў г. Гродна пройдзе рэспубліканскі семінар “Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне школьных майстэрняў”.
Тэл. 222-66-98
12-13 лістапада ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар ”Актуальныя пытанні работы вячэрняй школы ў 2009/2010 навучальным годзе“.
Тэл. 222-66-47
12-13 лістапада Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) праводзіць рэспубліканскі семінар кіраўнікоў авіямадэльных гурткоў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, кіраўнікоў авіямадэльных секцый ДАСААФ.
Семінар праводзіцца з мэтай павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў авіямадэльных гурткоў, паглыблення ведаў у галіне тэхналогій, удасканалення методыкі правядзення мерапрыемстваў з навучэнцамі авіямадэльных гурткоў рэспублікі, абмена вопытам работы.
Пачатак работы: 12 лістапада ў 14.00.
Тэл. 263-99-80
17 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбудзецца сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькова А.М. са студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў.
Тэл. 222-62-31
З 17 лістапада па 10 снежня ў вышэйшых навучальных установах будзе праходзіць рэспубліканскі фестываль мастацтва замежных студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў ”F. – ART.by“.
У фестывалі прымуць удзел беларускія і замежныя студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Ён праводзіцца з мэтай удасканальвання сістэмы ідэйна-маральнага выхавання і полікультурнай адукацыі моладзі, актывізацыі дзейнасці ўпраўленняў ВНУ па рабоце з замежнымі студэнтамі, студэнцкіх клубаў ВНУ; стварэння аптымальных умоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу беларускіх і замежных студэнтаў, падтрымкі маладзёжных ініцыятыў.
Тэл. 200 63 21
17-18 лістапада ў канферэнц-зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” (вул. Кірава, 16) пройдзе рэспубліканскі семінар “Сацыялізуючая роля пазашкольнай установы. Вопыт і перспектывы” для педагогаў сацыяльных, педагогаў-псіхолагаў, метадыстаў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
Плануецца абагульніць і распаўсюдзіць вопыт работы ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання па сацыяльна-педагагічным і псіхалагічным суправаджэнні выхаванцаў на аснове матэрыялаў XII рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту.
Тэл. 200 12 60
17-20 лістапада ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) праводзіцца конкурс педагагічных работнікаў, якія маюць высокія дасягненні ў выхаваўчай рабоце, у намінацыі “Педагог сацыяльны года”.
Тэл. 200-14-11
19-20 лістапада ў канферэнц-зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбудзецца рэспубліканскі семінар “Новыя тэндэнцыі работы балетмайстара па стварэнні харэаграфічнага вобразу” для кіраўнікоў харэаграфічных калектываў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
Семінар праводзіцца з мэтай папулярызацыі харэаграфічнай творчасці, абмена ведамі і вопытам, актывізацыі творчай і канцэртнай дзейнасці дзіцячых і юнацкіх харэаграфічных калектываў.
Тэл. 227 76 73
19-20 лістапада Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) праводзіць рэспубліканскія семінары кіраўнікоў гурткоў радыёспорту і аўтамадэльных гурткоў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, кіраўнікоў секцый ДАСААФ гэтых профіляў, прадстаўнікоў федэрацый аўтамадэльнага спорту і радыёспорту рэспублікі.
Пачатак работы семінара: 19 лістапада ў 14.00.
Тэл. 263-99-80
У лістападзе будзе праходзіць рэспубліканскі конкурс мастацка-публіцыстычных праграм ”ПРАФ-БУМ“ навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння прэстыжу рабочых спецыяльнасцей і фарміравання пазітыўнага вобразу будучай прафесіі сродкамі сучасных інфармацыйных і сацыякультурных тэхналогій, стымулявання сацыяальнай актыўнасці навучэнскай моладзі ў працэсе мастацка-творчай дзейнасці, распаўсюджвання інавацыйнага вопыту арганізацыі вольнага часу моладзі.
Па выніках работы будзе падрыхтаваны зборнік метадычных, сцэнарных і відэаматэрыялаў ”Культурна-дасугавая дзейнасць як умова развіцця сацыяльнай актыўнасці асобы” ў дапамогу спецыялістам, якія забяспечваюць арганізацыю сацыякультурнай дзейнасці ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Тэл. 226 53 76
У лістападзе ў вышэйшых навучальных установах будзе праходзіць I этап рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў ”АЎТОГРАФ“, прысвечанага 65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У конкурсе прымаюць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў – асобныя аўтары і аўтарскія калектывы творчых аб’яднанняў, літаратурных гурткоў, студый.
Конкурс праводзіцца з мэтай удасканальвання работы па фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей студэнцкай моладзі; умацавання традыцый пераемнасці пакаленняў і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі; актывізацыі працэсу мастацка-творчай дзейнасці ў вышэйшых навучальных установах; стварэння аптымальных умоў для развіцця творчага патэнцыялу і самарэалізацыі таленавітай студэнцкай моладзі.
Па выніках конкурсу плануецца выданне зборніка літаратурнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “Зорка Перамогі”.
Конкурсныя работы пераможцаў будуць апублікаваны ў газетах ”Настаўніцкая газета“ і ”Знамя юности“.
Тэл. 226 53 76
19-20 лістапада ў Віцебску адбудзецца рэспубліканскі семінар ”Сістэма працы з адоранымі вучнямі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па біялогіі“.
Тэл. 200-98-39
У лістападзе Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць рэспубліканскі завочны конкурс сцэнарных распрацовак навагодніх святаў “Навагоднія забавы”.
Удзельнікі конкурсу – работнікі ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання (метадысты, кульарганізатары, кіраўнікі гурткоў і інш.).
Тэл. 200 44 81
20 лістапада ва ўстановах адукацыі рэспублікі праводзіцца рэспубліканскі конкурс па прыродазнаўству “Каласок”.
Тэл. 200-98-39
З 20 па 30 лістапада на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы” пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па рухавых гульнях у тэлеконкурсе “Бухта капітанаў” (папярэднія гульні).
Тэл. 203-71-10
21 лістапада Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць свята працы і ўраджаю “Залатая восень”, дзе будуць падведзены вынікі працы на вучэбным эколага-біялагічным комплексе.
Тэл. 263-05-71
У лістападзе Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць III рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм у намінацыі “Тэатральная творчасць”, у якім прымаюць удзел педагагічныя работнікі (педагагічныя калектывы) устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, якія распрацавалі адукацыйныя праграмы тэатральных аб’яднанняў: тэатр, тэатр пантамімы, тэатр пластыкі, тэатр лялек, цыркавы калектыў, літаратурна-творчае аб’яднанне і інш.
Конкурс праводзіцца з мэтай стварэння адукацыйных праграм новага пакалення для ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання; удасканальвання якасці і абнаўлення зместу праграмна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ва ўстановах пазашкольнага выхавання і навучання; рэалізацыі творчых здольнасцей педагагічных работнікаў; выяўлення і прапаганды лепшага педагагічнага вопыту кіраўнікоў дзіцячых і маладзёжных тэатральных аб’яднанняў; фарміравання банка адукацыйных праграм тэатральных аб’яднанняў.
Плануецца выданне зборніка лепшых адукацыйных праграм тэатральнага аб’яднання для ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання.
Тэл. 227 86 61
24-25 лістапада ў Віцебску будзе праходзіць рэспубліканскі семінар-практыкум ”Духоўна-маральнае выхаванне вучняў сродкамі калектыўна-выканаўчай дзейнасці“ (?? этап).
Тэл. 222-65-31
З 25 лістапада па 15 снежня ў рэспубліканскай галерэі “Прырода і творчасць” Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва будзе экспанавацца фотавыстава “Птушка ў аб'ектыве – 2009”, якая праводзіцца сумесна з грамадскім аб'яднаннем “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Тэл. 263-05-71
26-27 лістапада Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў праводзіць рэспубліканскі семінар кіраўнікоў суднамадэльных гурткоў, у якім прымуць удзел кіраўнікі суднамадэльных гурткоў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, кіраўнікі суднамадэльных секцый ДАСААФ, прадстаўнікі Беларускай федэрацыі суднамадэльнага спорту.
Семінар праводзіцца з мэтай павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў суднамадэльных гурткоў, паглыблення ведаў у галіне тэхналогій, удасканалення методыкі правядзення мерапрыемстваў з навучэнцамі суднамадэльных гурткоў рэспублікі, абмена вопытам работы.
Пачатак работы: 26 лістапада ў 14.00.
Тэл. 263-99-80
У лістападзе ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пройдзе абласны этап завочнага рэспубліканскага конкурсу “Інтэлект. Моладзь. Будучае”, прысвечанага Году роднай зямлі, у якім прымаюць удзел калектывы гурткоў, аб'яднанняў інтэлектуальных гульняў устаноў адукацыі.
Тэл. 216 29 62
У лістападзе Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праводзіць мерапрыемствы ў рамках шостага школьнага дня “Суботні дзень у Цэнтры”.
У мерапрыемствах удзельнічаюць вучні школ г. Мінска і іх бацькі.
Тэл. 200 41 27
У лістападзе Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі плануе правесці на базе Пінскага дзяржаўнага індустрыяльна-педагагічнага каледжа семінар-практыкум “Фарміраванне культуры і беражлівасці будучых спецыялістаў”.
Тэл. (0165) 35 94 65
Інфармацыя УА “Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі”
аб мерапрыемствах, якія адбудуцца ў лістападзе 2009 года
|
Назва мерапрыемства
|
Тэрмін правядзен
ня
|
Месца
правядзення
|
Статус
|
Асноўная праблема-тыка
|
|
Курсы павышэння кваліфікацыі
Курсы базавыя для кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы ПТА і ССА
|
"Кіраванне ўстановай прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах"
(дырэктар, намеснік дырэктара) |
02.11-13.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
"Сучасныя падыходы да методыкі выкладання агульнаадукацыйных прадметаў"
(выкладчык агульнаадукацыйных дысцыплін) - хімія, біялогія |
02.11-13.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
"Арганізацыя і змест работы бібліятэк у сучасных умовах"
(загадчык бібліятэкай, бібліятэкар) |
02.11-13.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
"Планаванне, арганізацыя і кіраванне выхаваўчым працэсам”
(намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце) |
16.11-27.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
|
Курсы павышэння кваліфікацыі
Курсы мэтавыя для кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы ПТА і ССА
|
"Арганізацыя і змест работы з навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця"
(педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог) |
02.11-13.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
"Праектаванне электронных сродкаў навучання і мультымедыйных курсаў”
(выкладчык, метадыст, майстар вытворчага навучання) |
16.11-27.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
“Аўтаматызацыя фінансавай дзейнасці”
(галоўны бухгалтар, намеснік галоўнага бухгалтара, бухгалтар) |
16.11-27.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
"Тэорыя і практыка фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў"
(выкладчык, метадыст, майстар вытворчага навучання) |
16.11-27.11
|
УА РІПА
|
Рэспублі
канскі
|
Павышэнне кваліфікацыі
|
|